cross-postowane z: https://szmer.info/post/12921

Запрашаем на сустрэчу, на якой можна будзе больш даведацца пра групу анарха-партызан, якіх зараз судзяць у закрытым рэжыме ў Мінску за тэрарызм.

Чацвёрка анархістаў правяла ў СІЗА КДБ больш за год. Сярод іх Ігар Аліневіч, які ў 2010 годзе аказаўся там першы раз, пасля чаго напісаў дзённік, які быў выдадзены на рускай мове і паступова перакладзены на іншыя еўрапейскія мовы, у тым ліку на беларускую. Запрашаем на прэзентацыю гэтага зборніка, каб больш даведацца пра рэчаіснасць самай закрытай турмы Беларусі і напісаць паштоўкі фігурантам новай тэрарыстычнай справы.

radar, mobilizon, fb

(prezentacja książki Jadę do Magadanu. Wspomnienia anarchisty, więźnia białoruskiej dyktatury - Igora Oliniewicza, w języku białoruskim)